Педагогические проекты

l8pyLLVrRp5uFycWIxYsrTjFeup8gTepb0mcg-aZLOrOARaRfPTKaXmFybvj_L9TgsZ9g3Rwt0fq7i3WuVSanfQyПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ

“Краязнаўства як сродак развіцця даследчай дзейнасці, творчай і сацыяльнай кампетэнцыі вучняў”

Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019-2021

Мэта: развіццё творчай і сацыяльнай кампетэнцыі вучняў на базе даследчай дзейнасці ў галіне краязнаўства

Задачы:

 - вызначыць узровень распрацаванасці праблемы

 - фарміраваць цікавасць вучняў да даследчай і творчай дзейнасці ў галіне краязнаўства

 - павысіць ўзровень сацыяльнай кампетэнцыі вучняў на базе даследчай дзейнасці ў галіне краязнаўства

- павысіць узровень уменняў вучняў выкарыстоўваць экспазіцыйны матэрыял краязнаўчага музея, які б не толькі характарызаваў эпоху, але і спрыяў паглыбленню ведаў, узмацняў эмацыйны ўплыў

- распрацаваць творча-тэхнічную дакументацыю (віртуальную краязнаўчую характарыстыку населеннага пункта, пазакласныя мерапрыемствы па краязнаўчай дзейнасці, віртуальныя фотазамалёўкі “Вуліцы нашай мясцовасці”, віртуальную краязнаўчую экспазіцыю на базе школьнага музея.)

- вызначыць крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці працэсу фарміравання сацыяльнай кампетенцыі вучняў

26.11.2021 18:39 - 26.11.2021 18:40

ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ “Развіццё даследчых уменняў навучэнцаў праз іх уключэнне ў дзейнасць па вывучэнню гісторыі малой радзімы”

Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019-2022

Мэта: развіццё творчай і сацыяльнай кампетэнцыі вучняў на базе даследчай дзейнасці ў галіне краязнаўства

Задачы:

 - вызначыць узровень распрацаванасці праблемы

 - фарміраваць цікавасць вучняў да даследчай і творчай дзейнасці ў галіне краязнаўства

 - павысіць ўзровень сацыяльнай кампетэнцыі вучняў на базе даследчай дзейнасці ў галіне краязнаўства

- павысіць узровень уменняў вучняў выкарыстоўваць экспазіцыйны матэрыял краязнаўчага музея, які б не толькі характарызаваў эпоху, але і спрыяў паглыбленню ведаў, узмацняў эмацыйны ўплыў

- распрацаваць творча-тэхнічную дакументацыю (віртуальную краязнаўчую характарыстыку населеннага пункта, пазакласныя мерапрыемствы па краязнаўчай дзейнасці, віртуальныя фотазамалёўкі “Вуліцы нашай мясцовасці”, віртуальную краязнаўчую экспазіцыю на базе школьнага музея.)

- вызначыць крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці працэсу фарміравання сацыяльнай кампетенцыі вучняў

Мяркуемы вынік:

У ходзе рэалізацыі пректа будзе стварана матэрыяльна-тэхнічная база для арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў ў галіне краязнаўства. Створаная ўдзельнікамі праекта матэрыяльна - тэхнічная дакументацыя будзе ўключаць ў сябе: віртуальную краязнаўчую характарыстыку населеннага пункта, пазакласныя мерапрыемствы па краязнаўчай дзейнасці, віртуальныя фотазамалёўкі “Вуліцы нашай мясцовасці”, віртуальную краязнаўчую экспазіцыю на базе школьнага музея.

У выніку якасна арганізаванай творчай дзейнасці па даследаванні краязнаўчых аспектаў мясцовасці будзе сфарміравана сацыяльная кампетэнцыя вучняў.

Удзельнікі праекта пазнаёмяцца з гісторыяй роднага краю, праявяць цікавасць да даследчай і творчай дзейнасці ў галіне краязнаўства.

Анкета для учителя по организации исследовательской деятельности

Анкета для учащихся по формированию исследовательских компетенций

 

Педагагічны праект

Каляндарны план на 2021/2022 навучальны год

 

26.11.2021 18:48 - 18.04.2022 13:22

свернуть

Методическая копилка

Исследовательские работы

Я - исследователь "Топонимика родных мест или что означает название деревни Калачи"

Музейный образовательный проект Калачевский УПК

Краеведческий проект Калачевский УПК

Конкурс “Скарбы маёй сям’і”

Исследовательская работа "Трёхгранные культовые сооружения на территории Беларуси"

Презентация "Трёхгранные культовые сооружения на территории Беларуси"

Исследовательская работа "Влияние фитонцидов на сроки хранения продуктов питания"

Я - исследователь "Можно ли удалить запись с бумаги без следа домашними средствами"

Я - исследователь "Фоамиран - современный материал для детского творчества"

Даследчая "Педагогі-ветераны"

Даследчая "Летапіс Калачаўскай школы"

Даследчая конкурс "Сестры Хатыні"

Даследчая работа "Капыл"

ІХ Тышкевічскія_Ад настаўніка да дыпламата

Конкурс "Ад прадзедаў спакон вякоў"

Музейны_занятак_"Як_гатавалі_хлеб"

Х Тышкевічскія чытанні_"Гісторыя школы"

ХІ Тышкевічскія_Кулінарнае падарожжа "Стравы нашай мясцовасці"

 Работа "Вениамин Антонович Буркович"

Презентация к работе о Бурковиче В.А.

Работа "Волшебники серебряных струн"

Исследовательский проект "Бобры - деревня партизанская"

Презентация к работе "Бобры - деревня партизанская"

Презентация "Никто не забыт, ничто не забыто"

Работа "История святынь Логойщины"

Презентация к работе "История святынь Логойщины"

Экскурсионный маршрут "Калачи - Козлевщина - Малые Бесяды"

Презентация к экскурсионному маршруту

Работа "Скарбніца традыцый маіх дзядоў"

Работа "Чаму народ спявае"

Работа "Дакументальны сведка вайны"

Работа "Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў".

 

26.11.2021 18:45 - 19.04.2022 08:17

свернуть

Опыт реализации педагогических проектов

Перспектыўны вопыт рэалізацыі педагагічнага праекта ў ДУА "Калачаўскі вучэбна - педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа лагойскага раёна"

«Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў праз далучэнне да культуры беларускага народа»

Тэрміны рэалізацыі: 2014/2015 – 2016/2017 навучальны год

Мэта праекта: распрацоўка  і ўкараненне зместу і спосабаў выхавання нацыянальнай самасвядомасці вучняў праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культуры.

 

Задачы праекта:

1. Выявіць стан праблемы і вызначыць метадалагічныя і метадычныя асновы стварэння прасторы духоўна-маральнага і патрыятычнага адраджэння  ва ўстанове адукацыі. 

2. Правесці аналіз адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі з пазіцыі выкарыстання ўсіх магчымых умоў, сродкаў і спосабаў для рашэння задач захавання нацыянальна-культурных арыенціраў.

3. Вызначыць крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці працэсу фарміравання  патрыятычнага выхавання ва ўстанове адукацыі.

4. Стварыць сацыяльна-педагагічныя і арганізацыйныя  ўмовы для забеспячэння выхавання  нацыянальнай самасвядомасці ва установе адукацыі ў час урокаў і ў час пазакласнай работы.

5. Каардынаваць дзейнасць усіх суб’ектаў педагагічнай дзейнасці, сям’і з БРСМ, БРПА пры правядзенні маладзёжных акцый, ініцыятыў, іншых мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку дзяржаўнай палітыкі.

6. Распрацаваць і рэалізаваць комплекс мер, накіраваных на перадачу маладому пакаленню сацыяльнага вопыту, багацця духоўнай культуры народа, яго нацыянальнай самасвядомасці.

Педагагічны праект

Выніковая справаздача па праекту

Дадаткі да выніковай справаздачы

Вынікі педагагічнага праекта

Вопыт работы установы адукацыі над тэмай педагагічнага праекта быў разгледжаны:

  • На канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскай вобласці “Якасць адукацыі: сучасныя кантэксты, эфектыўныя рашэнні”, які праходзіў на базе абласнога рэсурснага цэнтра “Беразіна” 18.05.2015 г.;
  • у праграме правядзення выязной нарады упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама на базе Лагойскага раёна 20.11.2015 г.;
  • на раённым метадычным аб’яднанні  намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце  17.04.2015 г.;
  • на раённым метадычным аб’яднанні педагогаў-арганізатараў 19.02.2016 г;
  • на раённым метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў 14.12.2016 г.

Публікацыя артыкула  “Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў на ўроках літаратурнага чытання і ў пазакласнай рабоце” у журнале “Образование Минщины”;

Публікацыя артыкула “Использование экспозиций музея в воспитании гражданственности, патриотизма и готовности к военной службе” у журнале “Адукацыя і выхаванне”.

У ходзе рэалізацыі педагагічнага праекта ва ўстанове адукацыі распрацаваны:

  • даследчыя работы “Бабры- веска партызанская”, “Крамянец у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Святы камень в.Крамянец”, “З гісторыі  в.Малыя Бесяды”, “Народныя традыцыі нашых вёсак”, “Гісторыя аднаго экспаната”;
    Навукова-даследчая работа “Пазнаем Беларусь разам ” атрымала Дыплом у рэспубліканскім конкурсе творчых і навукова-даследчых работ  “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”, прымеркаванае да Году культуры;
  • сцэнарыі вучэбных заняткаў, выхаваўчых гадзін з дыдактычнымі матэрыяламі (дадатак 7, 8);
  • маршруты паходаў па месцах партызанскай славы;
  • маршрут дзейнасці турысцка-аздараўленчага лагера “Вясёлыя рабяты” з рэалізацыяй міні-праекта “Чысты лес”;
  • сцэнарый агітбрыгады “Алые паруса”;
  • сцэнарыі экскурсій у школьным краязнаўчым музеі “Наш край у даваенны час”, “Вялікая Айчынная вайна ў нашым краі”, “Нашы славутыя землякі”, “Гісторыя Калачаўскай школы”;
  • літаратурныя матэрыялы па матывах твораў сучаснай літаратуры для дзіцячага тэатра;
    Атрыманы Дыплом УА “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  адкрытага рэспубліканскага конкурса конкурса распрацовак літаратурнага матэрыяла для дзіцячага тэатра;
  • сцэнарыі беларускіх народных святаў “Багач”, “Каляды”, “Гуканне вясны”, “Грамніцы”, “Масленіца”, “Свята бульбы”, “Вялікдзень”;
  • па выніках даследаванняў народных свят выраблены лэпбукі, якімі настаўнікі карыстаюцца пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў;
  • ілюстраваны тлумачальны слоўнік на тэму беларускіх народных свят (дадатак  9).  Слоўнік «Народныя святы» адрасуецца вучням, настаўнікам і ўсім тым, хто зацікаўлены  і неабыякавы да гісторыі Беларусі. Яго асноўная задача – дапамагчы карыстальніку справіцца з праблемай неразумення асобных слоў і выразаў пры падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні беларускіх традыцыйных святаў;
  • вынікі рэалізацыі педагагічнага праекта прадстаўлены на старонцы “Педагагічны праект” афіцыйнага сайта установы адукацыі.

Праведзены:

  • тэматычныя сустрэчы з былым выпускніком школы  знакамітым беларускім цымбалістам А.Лявончыкам;
  • тэматычная выстава сястрынства Лагойскага благачыння «Человеческий потенциал Отечества: традиционная нравственность и семейные ценности»;
  • выстава “Ёлка-фэст” (ёлкі выраблены з другаснай сыравіны);
  • конкурс прыгатаваных страў з бульбы “Эх, ты, бульба-бульбачка!”;
  • бацькоўскі сход “Нашы сямейныя традыцыі”;
  • майстар-клас па прыгатаванні велікодных кулічоў;
  • сумесныя акцыі БРПА, БРСМ і Янушкавічскага лясніцтва “Пасадзі дрэва”;
  • пасаджана алея Перамогі;
  • сумесныя акцыі БРПА, БРСМ і ТАА “СНБ-Агра” сельскага савета “Абеліск”, “Чыстая веска”;
  • прыняты ўдзел вучняў і настаўнікаў у інтэрнэт-праекце “Мне сняцца сны аб Беларусі” у намінацыях “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” , «Мы вместе отстояли этот мир»;
  • выступленні агутбрыгады “Алые паруса”, удзел агітбрыгады ў раённым конкурсе агітбрыгад, дзе занялі другое месца.

У выніку праведзенай работы рэалізавана спецыяльна арганізаваная, мэтанакіраваная дзейнасць педагогаў і вучняў з мэтай фарміравання сацыяльна-значымых якасцей асобы: грамадзянскасці і патрыятызму, любові да роднай прыроды, Радзіме, адказнасць за захаванне роднай мовы і культуры, маральных абавязкаў па адносінах да грамадства і дзяржавы.

Праведзеныя маніторынгі сведчаць аб  павышэнні крытэрыяў нацыянальнай самасвядомасці (дадатак 4).

У пачатку рэалізацыі педагагічнага праекта назіраўся ўзровень ніжэй 6 балаў па крытэрыях “Мае веды аб беларускай народнай творчасці”, “Маё веданне сваёй радаслоўнай, сямейных традыцый”, “Мае веды аб гісторыі сваёй краіны і яе нацыянальных традыцыях”. На момант завяршэння педагагічнага праекта паказчыкі ўзраслі да амаль да 8 балаў. Гэта абумоўлена тым, што вучні не проста прысутнічаюць на мерапрыемствах, а актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні іх сцэнарыяў, даследуюць традыцыі сваей мясцовасці, яе гісторыю, сустракаюцца з цікавымі людзьмі, разам з бацькамі  далучаюцца да культурнай спадчыны. Такім чынам школьнікі атрымліваюць навыкі сістэмнага і арганізаванага пошуку, падбору і аналізу інфармацыі.  Вучні, якія адкрылі для сябе скарбніцу народнай творчасці, трансліруюць атрыманыя веды сярод аднагодкаў, сваякоў, выконваючы тым самым функцыі захавання і перадачы традыцый беларускай народнай культуры.

Кожны год ва ўстанове адукацыі праводзіцца маніторынг выхаванасці вучняў (дадатак 5). Па выніках праведзенага маніторынгу выхаванасці ўзровень выхаванасці за апошнія 3 гады значна павысіўся, адсутнічаюць правапарушэнні сярод навучэнцаў.

Даныя анкетавання сведчаць аб росце ўзроўня сацыяльнай адаптацыі вучняў. Разам з тым паказваюць неабходнасць прадаўжэння работы па выхаванню паказчыкаў адказных адносін да вучобы, грамадскай працы, фарміраванні сацыяльна-этычных норм паводзін, якія заснаваны на агульначалавечых каштоўнасцях, такіх як адказнасць і абавязак, прастата і сціпласць, дабрыня і спагадлівасць.

Работа  па рэалізацыі педагагічнага праекта аказала ўздзеянне на актыўнасць бацькоў навучэнцаў:

  • бацькі сталі больш цікавіцца школьнымі справамі дзяцей;
  • працэнт наведвання бацькоўскіх сходаў узрос з 30% да 50%;
  • бацькі удзельнічаюць у сумесных спартыўных спаборніцтвах;
  • арганізаваны сумесныя з бацькамі паездкі ў Беларускі нацыянальны тэатр імя Я.Купалы, Беларускую дзяржаўную філармонію, Тэатр юнага гледача, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Вынікі  анкетавання сведчаць аб росце  разумення  бацькамі ролі сям’і, сямейных каштоўнасцей у выхаванні грамадзяніна краіны (дадатак 6).

 

У выніку праведзенай работы:

  • сфарміраваны важнейшыя сацыяльна-значныя якасці: грамадзянская сталасць, любоў да Радзімы, адказнасць, пачуццё абавязку, вернасць традыцыям, імкненне да захавання і прымнажэння гістарычных і культурных каштоўнасцей, гатоўнасць служыць Айчыне
  •  узрасло разуменне вучнямі ўзаемасувязі гістарычных падзей, свайго далучэння да  сучаснай культуры, якая непарыўна звязана з мінулым;
  • павысілася матывацыя да творчай дзейнасці і сацыяльная актыўнасць навучэнцаў.

Такім чынам, дзякуючы сістэмнай рабоце над праектам, сацыяльнай і гістарычнай накіраванасці праекта, выкарыстанню актыўных форм і метадаў, фарміруецца нацыянальная самасвядомасць, выконваецца місія сацыялізацыі асобы. Гэта работа развівае розум, узбагачае пачуцці, выхоўвае маральнасць. Школа і далей будзе працаваць у даным накірунку.

 

     

     

     

Тэкставы варыянт слоўніка вы можаце спампаваць на старонцы файлавага архіва  https://kalachi.schools.by/library/category/62349.

Ілюстраваны тлумачальны слоўнік “Народныя святы” адрасуецца вучням, настаўнікам і ўсім тым, хто зацікаўлены і неабыякавы да гісторыі Беларусі. Асноўная задача слоўніка – дапамагчы карыстальніку справіцца з праблемай неразумення асобных слоў і выразаў пры падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні беларускіх традыцыйных святаў.

26.11.2021 18:46 - 18.04.2022 13:17

свернуть