Наши знаменитые земляки

леончик_1

 

Лявончык Аляксандр Дзмітрыевіч

 

Жыццёвы і творчы шлях артыста-цымбаліста, лаўрэата Рэспубліканскага конкурса, члена Саюза тэатральных дзеячаў, саліста дзяржаўнай беларускай філармоніі А.Д. Лявончыка

Нарадзіўся 27.04.1941 года ў вёсцы Свідна

Лагойскага раёна.

У 1944 годзе сям’я перасялілася ў вёску Мышыцы, дзе ен закончыў 3 класы пачатковай школы.

1951 года Алесь з сям’ей пражывалі ў вёсцы Калачы.

1951–1955– вучоба ў Калачаўскай сямігадовай школе, якуюскончыў з пахвальнай граматай.

1955 – 1959– вучоба ў Мінскім музычным вучылішчы.

1959 – 1964–вучоба ў дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В.Луначарскага,завочнае аддзяленне.

1964 – 1966–вучоба ў аспірантуры.

1957 год –удзельнік Міжнароднага фестывалю ў Маскве ў складзебеларускай дэлегацыі.

1958 год –першыя гастролі ў складзе аркестра падкіраўніцтвам І.І.Жыновіча(Украіна, Малдавія).

1986 год– Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР узнагароджаны ордэнам Працоўнага
Чырвонага Сцяга.

Грамадскаядзейнасць: дэпутат Савецкага раённага савета г. Мінска,выбарчая акруга №93

“З выказванняў А. Д. Лявончыка

“Я быў і застаюся ўлюбённым у нашу родную і мілую зямлю. Вескі Мышыцы і Калачы, у якіх жыла наша сям’я, стаяць між прыгожых лясоў, сінявокіх азёр.

Гэта мясціны цудоўнай самабытнай прыроды. Блакіт азёр, перламутравая пяшчота аблокаў, даверлівы гоман лясоў, заўседы заваражвалі, выклікалі такі настрой, што хацелася спяваць, чытаць вершы, складаць песні”…

“…Каб быць сёння на вяршыні майстэрства, творцу трэба штодзень працаваць да сёмага поту…”

Аляксандр Лявончык – шчаслівы бацька

Разам з жонкай Нінай Міхайлаўнай выхавалі двух сыноў–прадаўжальнікаў справы бацькі:

Алесь - піяніст, мае вышэйшую музычную адукацыю, закончыў вышэйшую музычную школу ў
Мюнхене па джазе.

Міхась – цымбаліст, стыпендыят міжнароднага фонду “Новыя імены”, двойчы лаўрэат Нацыянальнага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча, лаўрэат міжнароднага конкурсу імя Андрэева ў Цвяры, лаўрэат Міжнароднага конкурсу “Кубак Поўначы” ў Чарапаўцы.

Алесь Лявончык  для нас – зямляк, выпускнік  нашай роднай школы,  носьбіт беларускай культуры,  патрыет  Бацькаўшчыны.
І ў той жа час – гэта вельмі  просты, дабрадушны, шчыры і працавіты чалавек –сапраўдны беларус.

 

Буркович

 

Бурковіч Веніямін Антонавіч

 

АК ПАЧЫНАЛАСЯ  МУЗЫЧНАЕ ЖЫЦЦЕ ВЕНІЯМІНА БУРКОВІЧА

У беларускай прымаўцы гаворыцца: « У нас у хату зойдзеш – настаўніка знойдзеш».Аднойчы Веня, сын Анатоля і Ані, якія пражывалі ў весцы Калачы, прыйшоў да аматара музыкі Рогача., які цымбалы майстраваў.

Ведалі ўсе ў вёсцы гарманіста. I не толькі ў Калачах, дзе ён жыў, але і ў Крамянцах, Старынках, Янушкавічах. Часам збяруцца жанчыны каля хаты Бурковічаў, раяцца. А тады самая смелая выходзіць наперад:

 ДзядзькаАнтось, сыграйце нам вечарам сёння... Трэба паслухаць людзей,— кажа ён жонцы. А тая падае ўжо яму вышытую кашулю і боты.

 І стала ўяўляцца Веніяміну музыка ў скрыпе варот, у шэпце жытняга поля.

Музыка была сталым спадарожнікам сям'і, дзе вырас Веніямін. Усім сэрцам прыслухоўваўся хлопчык да мелодыі. У музыцы ён адкрываў для сябе свет прыгожага. Часта Веня прападаў на сажалцы. Ён заўважыў: калі доўга сядзець на беразе, то цябе перастаюць баяцца птушкі. У веснавую пару слухаць іх звонкія песні, хадзіць па сырой зямлі босаму—гэта ж вялікае шчасце! I часта раніцай па расе бег хлапчук да сажалкі. Сядзе маўкліва і ўсім сэрцам ловіць гоман лесу, спеў птушак, пералівы ручайка.

 — Калі я першы раз пачуў ігру на цымбалах, дык зразумеў, што са мной здарылася штосьці такое, чаго і зараз не магу растлумачыць,— расказвае лаўрэат Міжнароднага конкурсу Веніямін Бурковіч.— Гэта была нейкая светлая, вялікая радасць. I пазбавіць мяне гэтай радасці — гэта ўсё роўна, што пазбавіць сонца.

 3 таго часу не было спакою на сэрцы ў хлапчука. Родныя адшукалі для яго старыя цымбалы з іржавымі струнамі. Падклеілі дэку, начапілі струны, замацавалі калкі, зрабілі палачкі.Веня ледзь трымаў іх між пальцаў. Цымбалы захапілі Веніяміна. Ён ніколі не разлучаўся з імі і ўсё калаціў ды калаціў палачкамі па струнах. А музыкі — ніякай. Не маглі слухаць у хаце такую ігру. Вынёслі цымбалы ў хлеў. Перабраўся туды і малы. Сядзе ў хляве і «ляпае», як гаварылі тады пра яго людзі.

…Нарэшце –выступленне на вечарынцы.Да яго цымбалаў далучыліся скрыпка і гармонік. Музыкі не ведалі нот, ігралі на слых.

— Як хораша іграюць! — казалі людзі

Любілі хлопчыка за яго ігру, проста на руках насілі. Дзе б ён ні з'явіўся, яго тады ж абступалі людзі.

Шмат народных талентаў у беларускіх вёсках.. Удзельнічаў у аглядзе і Веніямін. Цяжка давялося хлапчуку. Малы быў, ледзь данёс цымбалы ў Лагойск.. Так з цымбаламі, скрыпкай і гармонікам прыйшлі яны на раённы агляд мастацкай самадзейнасці, адтуль — на абласны. Было гэта ў 1951 годзе...

З расказу Зоі Насценка “Нясе музыку

Іх майстэрству апладзіравалі…

ЗША, Канада, В’етнам, СССР, Індыя, Японія,Чэхаславакія, Польшча, Румынія, Германія,Аўстрыя, Англія, Галандыя, Бельгія, Данія,Венгрыя.

Аб ім пішуць…“Голас  Радзімы”,  “Вячэрні Мінск”,  “Літаратура і мастацтва”,  “Чырвоная змена”,  “Народная газета” , “Ленінскі сцяг”, “Алтайская правда”,  “Eskiltuna-kuriren”,  ”Звязда”,  “Знамя Победы”,  “Коммунизм Ялаве”,  “Радянска Волынь”,  “Маладосць”  і  іншыя.

26.11.2021 18:18 - 26.11.2021 18:23