21лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

19.02.2022

Безумоўна, беларуская мова - самая прыгожая, ласкавая, мілагучная. Вучні нашай школы з задавальненнем і цікавасцю распачалі падрыхтоўку да свята роднай мовы: развесілі міні-плакаты з выказваннямі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў аб мове, змайстравалі дэкарацыі для правядзення мерапрыемстваў. У суботу вучні прынялі ўдзел у гульні для юных філолагаў і вусным часопісе "Гімн роднай мове". Экскурс ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы, конкурс чытальнікаў , знаёмства і працу са слоўнікамі, складанне букета для беларускай мовы, разнастайныя конкурсы - усё гэта надоўга запомніцца і застанецца ў сэрцах юных беларусаў.

20.02.2022 16:30 - 20.02.2022 16:32