Дзень беларускага пісьменства

05.09.2022

Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства.
У жніўні 2022 годза споўнілася 505 год з дня выхаду першай друкаванай усходне-славянскай кнігі, выдадзенай Францыскам Скарынай.
З гэтай нагоды у нашай школе настаўнікі разам з вучнямі падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў: кніжныя выставы, бібліятэчныя ўрокі, выпуск тэматычных газет, завочнае падарожжа "Па старонках культурнай спадчыны", віктарыну "Як да нас прыйшла кніга".

05.09.2022 07:47 - 05.09.2022 07:47