Тыдзень роднай мовы  у нашай школе

24.09.2022

У рамках Тыдня роднай мовы  у школе адбылося шэраг разнастайных мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці. Навучэнцы азнаёміліся з выставай вучэбнай і мастацкай літаратуры, атрымалі ўлёткі з цікавымі фактамі пра беларускую мову.

Гульня "Шчаслівы выпадак" па творчасці Якуба Коласа  прайшла цікава, запамінальна і ярка. Сачыненне-разважанне "Чаму я люблю родную мову?" паказала любоў вучняў да роднай мовы, іх захапленне прыгажосцю і мілагучнасцю беларускага слова.

Веды, цікаўнасць і добры настрой забяспечылі поспех праведзеных мерапрыемстваў.

Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на гэтай зямлі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная тэма ўсіх мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы.

 

 

25.09.2022 18:20 - 25.09.2022 18:26