УМОВЫ
правядзення раённых этапаў конкурсаў
у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»
- Арганізатары конкурсаў
Раённыя этапы конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – конкурсы) праводзяцца з 15 сакавіка 2021 года.
Арганізатарам правядзення конкурсаў у рамках Акцыі з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама. Непасрэднае правядзенне ўскладаецца на дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі «Лагойскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства».
- Мэта правядзення конкурсаў – удасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.
- Удзельнікі конкурсаў
У конкурсах прымаюць удзел асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна); ад 15 гадоў і болей.
- Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі:
раённы конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка»;
раённы конкурс «Славутыя роды краю майго».
- Раённы конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» праводзіцца з 15 сакавіка па 1 снежня 2022 года.
Асноўная мэта і задачы конкурсу:
Фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятызму ў навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:
пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыне роднага краю;
развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцей;
удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму.
У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў двух катэгорыях: 1-4 класы, 5-11 класы.
Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей – Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб'екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.
Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы па адной з намінацый.
Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў: колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы (ад 1 да 5);
паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);
выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);
адзнакі аб наведванні экскурсійных аб'ектаў;
спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб'ектаў і мець подпіс: дата, назва аб'ектаў, мясцовасць);
запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).
Таксама будзе ацэньвацца афармленне, граматнасць і акуратнасць запаўнення Дзённіка.
Творчыя работы прадстаўляюцца ў намінацыях «З алоўкам у вандроўку», «Убачанае ў пікселях».
5.1. Намінацыя «З алоўкам у вандроўку»
У намінацыі прадстаўляецца творчая работа інфармацыйна- публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).
Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў надрукаваным і электронным выглядзе, памер тэксту не павінен перавышаць 6000 знакаў (з прабеламі, шрыфт Тітез Котап 14 пт, міжрадковы інтэрвал - 1,5). Матэрыял павінен мець тытульную старонку з указаннем вобласці, раёна/горада, поўнай назвы ўстановы адукацыі, назвы матэрыялу, прозвішча, імя (без скарачэнняў), узросту (клас) аўтара работы; прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасады і кантактнага нумара кіраўніка работы. Пажадана да матэрыялу, напісанага на рускай мове, уключаць тытульную старонку на беларускай мове. Ілюстраванне конкурсных работ аўтарам не забараняецца.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;
змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыялу, паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);
адлюстраванне ў матэрыяле аўтарскай пазіцыі (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);
адпаведнасць жанру (нататка);
граматнасць;
арыгінальнасць дызайну.
5.2. Намінацыя «Убачанае ў пікселях»
Удзельнікі конкурсу наведваюць падчас экскурсіі/паходу памятныя мясціны, робяць якасныя фотаздымкі/фотаздымак, відэазамалёўкі на любы лічбавы носьбіт (фотаапарат, тэлефон, камера) і размяшчаюць у сацыяльных сетках з хэштэгамі #рцэкРБ #конкурс #дзённік_вандроўніка. Візуальны матэрыял дапоўняецца кароткім апісаннем зафіксаванай падзеі (свабодная форма апісання з указаннем месцазнаходжання, маршруту экскурсіі/паходу і т.д.; дапускаецца выкарыстанне мастацкіх прыёмаў).
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: арыгінальнасць ідэі і кампазіцыйнага рашэння;
якасць фотаздымка/фотаздымкаў, відэазамалёўкі (выразнасць, яснасць);
арыгінальнасць апісання (без перагружанасці інфармацыяй);
папулярнасць дадзенага поста ў сацыяльных сетках.
Для ацэнцы дадзенай намінацыі прадстаўляецца спасылка на пост у сацыяльных сетках.
- Раённы конкурс «Славутыя роды краю майго» праводзіцца з 15 сакавіка па 1 лістапада 2022 года.
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, садзейнічання духоўнаму сталенню асобы, больш глыбокаму ўспрыманню нацыянальных гістарычных і культурных каштоўнасцей.
Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:
далучэнне навучэнцаў да даследавання знакамітых родаў краю, іх гісторыі ў асобах і справах, іх уплыву на тагачаснае палітычнае і (ці) сацыяльнае жыццё, укладу ў станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і (альбо) у культурна-гістарычную спадчыну;
папулярызацыя славутых родаў зямлі беларускай і астаўленых імі ў спадчыну гістарычных і культурных каштоўнасцей;
выхаванне беражлівых адносін да гісторыі і культуры краю, адказнасці за захаванне культурна-гістарычнай спадчыны славутых родаў;
фарміраванне вопыту даследчай пазнавальнай дзейнасці, развіццё гістарычнага мыслення, паглыбленне інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей і навучэнскай моладзі;
выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў - актыўных удзельнікаў конкурсу.
- У рамках падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:
збор інфармацыі аб знакамітых родах сваёй мясцовасці (работа з навуковай, даведачнай літаратурай, архіўнымі дадзенымі, матэрыяламі інтэрнэт-рэсурсаў і інш.);
апытанне мясцовых жыхароў (пры неабходнасці); даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу; афармленне конкурснага матэрыялу па выніках даследавання; папулярызацыйную дзейнасць праз публікацыю ў сродках масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсах, правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і г.д.
Конкурс праводзіцца па намінацыях «Повязь часоў: лёсы ў гісторыі» і «Нам засталася спадчына».
6.1. Намінацыя «Повязь часоў: лёсы ў гісторыі»
6.1.1. Удзельнікі конкурсу даследуюць знакамітыя роды малой радзімы - жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў роду, іх уплыў на палітычны, культурны, эканамічны і сацыяльны лад тагачаснага грамадства, унёсак у станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, у развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры краю; праводзяць геральдычныя і генеалагічныя даследаванні роду (паходжанне і роднасныя суадносіны), выяўляюць захаваныя да нашых дзён роднасныя сувязі (калі маюцца).
На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял, які змяшчае:
гісторыю роду, жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў роду ў адпаведнасці з п. 6.1.1.;
радаводныя дрэвы, расшыфроўку фамільных гербаў, генеалагічнае дасье, карты-схемы рассялення прадстаўнікоў роду;
кароткія гісторыка-культурныя звесткі аб мясцовасці ўкаранення знакамітых родаў (дзе знаходзілася (-цца) «радавое гняздо»);
выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў (пры наяўнасці), фотаздымкі і іншыя матэрыялы, якія дапаўняюць і пацвярджаюць даследаванні;
прапановы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай папулярызацыі славутых родаў малой радзімы.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
змястоўнасць, аналітычны падыход;
даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, уменне сістэматызаваць матэрыял і рабіць аргументаваныя высновы, выказваць свае адносіны да той ці іншай гістарычнай асобы, суадносіць сямейныя падзеі (роду) з пэўным гістарычным перыядам;
культурна-асветніцкая і папулярызацыйная дзейнасць.
6.2. Намінацыя «Нам засталася спадчына»
6.2.1. Удзельнікі конкурсу даследуюць культурна-гістарычную спадчыну, якую аставілі знакамітыя роды: заснаваныя імі мястэчкі, замкі, палацы, сядзібы, паркі, аб'екты рэлігійнай, эканамічнай і сацыяльнай культуры, тэатры, бібліятэкі, архіўныя зборы, друкарні, пісьмовыя артэфакты (важныя дакументы, рукапісы, друкаваныя выданні), творы выяўленчага мастацтва і іншыя адметныя рэчы, а таксама традыцыі, звычаі, легенды і паданні, якія звязаны са славутым родам.
На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял, які змяшчае:
звесткі аб даследуемых аб'ектах адпаведна п. 6.2.1. -
сістэматызаванае і аргументаванае апісанне аб'ектаў у кантэксце гісторыка-культурнага развіцця тагачаснага грамадства (асноўных тэндэнцый і заканамернасцей) і наступных вех гістарычнага развіцця краю, стан і роля каштоўнасных вартасцей у грамадскім і культурным жыцці сённяшняга дня, выяву аб'ектаў, па магчымасці і па прынцыпу «раней-зараз»;
інфармацыю аб прадстаўніках роду, якія мелі (маюць) дачыненне да спадчынных каштоўнасцей;
апісанне радавых традыцый, звычаяў, легенд і паданняў;
выпіскі з крыніц, якія дапаўняюць і пацвярджаюць даследаванні;
прапановы па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей і выкарыстанні іх у мэтах развіцця рэгіянальнага турызму.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: змястоўнасць, аналітычны падыход;
даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, уменне вылучаць галоўнае, сістэматызаваць матэрыял і рабіць аргументаваныя высновы;
уменне ацэньваць дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры знакамітага роду з пункту гледжання нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей;
выказванне ўласнай пазіцыі адносна гісторыка-культурных з'яў мінулага славутых родаў, сваіх адносін да найбольш значных падзей і асоб;
культурна-асветніцкая і папулярызацыйная дзейнасць.
- Конкурсныя работы дасылаюцца на раённы этап у дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі «Лагойскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства» на адрас электроннай почты: rctik@logoysk-edu.gov.by Тэрміны правядзення конкурсаў індывідуальныя і прапісаны ў асабістых умовах кожнага конкурсу.
- 8. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб'яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
- Журы разглядае і ацэньвае прадстаўленыя матэрыялы.
Пераможцы і прызёры раённых конкурсаў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу і ўзнагароджваюцца дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама.